Дата дня
20 лютага 1947 нарадзіўся Валер Мазынскі, беларускі тэатральны рэжысэр і грамадзкі дзеяч. У 1976–1989 годзе галоўны рэжысэр Беларускага тэатру імя Я. Коласа ў Віцебску. Заснавальнік (разам з Геральдам Асвяцінскім) тэатру «Лялька» (1985). Заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатра «Вольная сцэна» (1993–2000). Асноўныя пастаноўкі: «Званы Віцебска» (1974), «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Сымон-музыка» (1976), «На дарозе жыцьця» (1982), «Парог» (1982), «Вечар» (1983), «Энэргічныя людзі», «Паваліўся нехта» (1992), «Барбара Радзівіл» (1994), «Узьлёт Артура У, які можна было спыніць…» (1997), «Прынц Мамабук» (1998).
Дзень у гісторыі
1918 — у Менску створаны Народны сакратарыят, першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі.
1922 — сэйм Сярэдняй Літвы прыняў рашэньне аб далучэньні яе да Польшчы.
1988 — пазачарговая сэсія абласнога Савету дэпутатаў Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці (НКАВ) прыняла рашэньне «Аб хадайніцтве перад Вярхоўным Саветам Азэрбайджанскай ССР і Армянскай ССР аб перадачы НКАВ са складу АзССР у склад АрмССР» (пачатак карабаскага канфлікту).
2009 — упершыню адзначаны Ўсясьветны дзень сацыяльнай справядлівасьці, абвешчаны рэзалюцыяй Генэральнай асамблеі ААН ад 18 сьнежня 2007 году. У рэзалюцыі прызнаная неабходнасьць далей нарошчваць намаганьні міжнароднай супольнасьці ў галіне выкараненьня галечы, забесьпячэньня поўнай занятасьці, годнай працы, раўнапраўя мужчын і жанчын, сацыяльнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасьці для ўсіх.
У гэты дзень нарадзіліся
1889 — Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч.
1897 — Васіль Шаранговіч, савецкі партыйны дзеяч.
1922 — Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнаўца і журналіст.
1945 — Таіса Бондар, беларуская пісьменьніца, перакладніца.
У памяці
1810 — Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, асьветнік, астраном, пэдагог.
1963 — Канстанцiн Палiкарповiч, беларускі археоляг.
1963 — Кастусь Галкоўскі, беларускі кампазытар.
1988 — Павал Каруза, беларускі фальклярыст, кампазытар, грамадзка-палітычны дзеяч.