Цяпер Уладзь Грыдзін на волі.
7 лютага ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску разгледзелі справу Ўладзя Грыдзіна паводле артыкулу 24.3 «Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню або патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў». Судзьдзя Тацяна Палулех вынесла вырак — 13 дзён арышту. Фатографа абвінавацілі ў тым, што 4 лютага 2022 году падчас правядзеньня ператрусу па вуліцы Ігнатоўскага ён нібыта «не падпарадкаваўся законным распараджэньням супрацоўніка ГАУС Менгарвыканкаму Сазонава, не пускаў у кватэру».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Менску пакараў фатографа Ўладзя Грыдзіна арыштам на 13 сутакУладзь Грыдзін працаваў фотакарэспандэнтам Радыё Свабода, пакуль 29 жніўня 2020 году ўлады не пазбавілі акрэдытацыі яго і яшчэ траіх нашых журналістаў.
У верасьні 2020 году Грыдзіна затрымалі падчас выкананьня журналісцкіх абавязкаў, ён адседзеў 11 дзён у турме на Акрэсьціна.
Уладзь быў пераможцам і прызэрам конкурсу Belarus Press Photo, яго здымкі публікавалі сусьветныя агенцтвы і СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 яскравых фатаздымкаў Уладзя Грыдзіна, якога арыштавалі на 11 сутак за «несанкцыяваную акцыю»