Прыём па відэасувязі будуць весьці кваліфікаваныя псыхолягі, псыхатэрапэўты, псыхіятры і нэўролягі.
Зь якімі праблемамі можна зьвярнуцца:
- Вы ці вашыя блізкія перажылі рэпрэсіі ці былі вымушаныя пакінуць краіну;
- Сьняцца кашмары пасьля падзей у Беларусі;
- Перажываеце пастаянную трывогу або страхі;
- Перажылі сур’ёзную траўму;
- Адчуваеце пастаянную апатыю, адсутнасьць жаданьня жыць;
- Хочаце пазбавіцца ад залежнасьцяў;
- У вас ёсьць тэма, якую вы ні з кім ня можаце абмеркаваць.
Больш інфармацыі пра дапамогу можна атрымаць на сайце «еЗдароўя», піша тэлеграм-канал «Белые халаты».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыцына, культура, спорт, права. Як грамадзянская супольнасьць замяняла дзяржаву ў 2021-м