Пра гэта Джастын Трудо паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Атаве, піша CBS.
«Пасьля абмеркаваньняў з чальцамі ўраду і парлямэнту, перамоваў з прэм’ер-міністрамі ўсіх правінцый і тэрыторый, а таксама перамоваў зь лідэрамі апазыцыі фэдэральны ўрад уводзіць надзвычайнае становішча, каб дапоўніць магчымасьці ўрадаў правінцыі ўрэгуляваць блякаду», — сказаў Трудо.
Ён растлумачыў, што прымяненьне гэтага заканадаўства дасьць праваахоўным органам больш паўнамоцтваў у спыненьні супрацьпраўных дзеяньняў. Паводле яго, захады, якія прымяняюцца ў рамках надзвычайнага становішча, будуць «прапарцыйныя пагрозам». Урад таксама вызначыў важныя аб’екты інфраструктуры, у тым ліку памежныя пераходы і аэрапорты, якія будуць ахоўваць значна больш, чым дагэтуль.
«Гаворка ідзе пра бясьпеку Канады, абарону працоўных месцаў і аднаўленьне даверу да нашых інстытутаў», — сказаў Трудо.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэст дальнабойнікаў у Атаве: сытуацыя «выйшла з-пад кантролю»Ужо некалькі тыдняў у Канадзе праходзяць акцыі пратэсту супраць захадаў, якія прымаюцца для супрацьдзеяньня COVID-19. Пратэстоўцы занялі цэнтар Атавы і перакрылі некалькі памежных пунктаў пропуску.
Пратэсты пачаліся ў сувязі з патрабаваньнем абавязковай вакцынацыі для ўсіх кіроўцаў грузавікоў, якія перасякаюць мяжу ЗША і Канады. Дальнабойнікі арганізавалі блякаду, да іх далучыліся і іншыя актывісты з патрабаваньнямі адмены розных каранавірусных абмежаваньняў, а таксама адстаўкі ўраду Джастына Трудо. Паводле аднаго з апытаньняў, з патрабаваньнямі пратэстоўцаў салідарызаваліся 32% жыхароў Канады.
Раней у Атаве і Антарыё ўвялі надзвычайнае становішча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча скароціць карантын пры ўезьдзе з-за межаў Шэнгену ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Доктар Мартаў: афіцыйныя лічбы колькасьці хворых на COVID-19 увогуле нельга назваць статыстыкай