Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб рэестры адрасоў (ідэнтыфікатараў) віртуальных кашалькоў і асаблівасьцях абароту крыптавалюты», — паведамілі афіцыйныя СМІ.
Дакумэнт, сярод іншага, прадугледжвае фармаваньне Паркам высокіх тэхналёгій рэестру адрасоў віртуальных кашалькоў, якія выкарыстоўваліся ў забароненай дзейнасьці, і ўстанаўленьне парадку яго функцыянаваньня.
Паведамляецца, што дакумэнт закліканы выключыць выпадкі ценявога фінансаваньня забароненай у Беларусі дзейнасьці і абараніць удзельнікаў рынку лічбавых актываў ад страты маёмасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі запусьцілі першую крыптабіржу