Пра гэта паведаміла ТАСС.
Паведамляецца, што сустрэча кіраўнікоў Расеі і Беларусі Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца да канца тыдня, па выніках удзельнікі сустрэчы могуць зрабіць заяву. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
«Такая сустрэча рыхтуецца, мы разьлічваем, што да канца тыдня адбудзецца», — сказаў прадстаўнік Крамля.
Адказваючы на пытаньне, ці будзе абмяркоўвацца на сустрэчы пытаньне графіку вываду расейскіх войскаў зь Беларусі, Пяскоў сказаў:
«Ня будзем забягаць наперад, давайце дачакаемся сустрэчы. Спадзяёмся, што два прэзыдэнты таксама зробяць заявы па выніках перагавораў».
Лукашэнка ў панядзелак заявіў, што плянуе «найбліжэйшым часам» сустрэцца з расейскім калегам Пуціным. Паводле яго, на гэтай сустрэчы лідэры прымуць рашэньне аб тым, «калі, у якія тэрміны, па якім графіку» выводзіць Узброеныя сілы РФ зь Беларусі. Пры гэтым Лукашэнка ўдакладніў, што расейскія войскі выведуць зь Беларусі паводле рашэньня яго і Пуціна, калі скончацца вучэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Выведзем войскі тады, калі з Пуціным вырашым гэта зрабіць»