У Менску затрымалі актывіста Яўгена Батуру
Каля 10-й раніцы міліцыянты прыйшлі да актывіста дамоў і сказалі, што яму трэба праехаць для «прафіляктычнай гутаркі» ў Цэнтральнае РУУС Менску. Яны пачакалі, пакуль ён зьбярэцца, сказалі, што браць з сабой нічога ня трэба. На пытаньне, зь якой нагоды будзе гутарка, сказалі, што ня ведаюць, паведамляе «Новы час».
Міліцыянты пасадзілі Яўгена Батуру ў шэры бус і павезьлі. З таго часу сувязі зь ім не было. Пасьля абеду жонка Яўгена змагла датэлефанавацца ў РУУС, дзе ёй пацьвердзілі, што Батура ў іх, ён затрыманы за нібыта «адміністрацыйнае правапарушэньне», але за якое менавіта, казаць адмовіліся. Таксама ў РУУСе сказалі, што да суда Яўген паедзе ў ІЧУ.
У 16.40 ягоная жонка напісала, што Яўгена выпусьцілі: «Я пакуль не разумею, што гэта, але Жэня толькі што прыйшоў дамоў. Без шнуркоў і ўсіх завязак. Праседзеў у РУУСе 6,5 гадзін».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 лютага: затрымалі былога старэйшага памочніка пракурора Маскоўскага раёну МенскуЖыхара Віцебску пакаралі 1,5 гадамі хіміі і штрафам за абразу супрацоўніка ДАІ Вольніча
Вырак вынесены за камэнтар пад фатаздымкам, на якім супрацоўнік ДАІ з Ганцавіч Ігар Вольніч стаіць каленам на шыі аднаго з пратэстоўцаў.
Суд Першамайскага раёну Віцебску 14 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе Руслана Чэркаса, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 Крымінальнага кодэксу) — а менавіта вядомага супрацоўніка ДАІ з Ганцавіч Ігара Вольніча (паводле праваабаронцаў, у гэтым абвінавачваюцца больш за 50 грамадзян па ўсёй краіне, зь іх больш за 20 ужо асуджаныя).
Згодна з матэрыяламі справы, Руслан у «Аднаклясьніках» «у непрыстойнай форме абразіў Вольніча з выкарыстаньнем ненарматыўнай лексыкі, чым прынізіў аўтарытэт, гонар і годнасьць асобы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім сваіх службовых абавязкаў».
Справу разглядала судзьдзя Натальля Карабліна. Пацярпелы Вольніч на судовае пасяджэньне не зьявіўся. Свае пакуты ён ацаніў у 1500 рублёў.
Віну Чэркас прызнаў. У апошнім слове ён заявіў, што гэта для ягонай сям’і вялікія грошы, і прасіў суд зьменшыць яе да 700 рублёў.
14 лютага Руслана Чэркаса пакаралі 1,5 гадамі абмежаваньня волі ва ўстанове адкрытага тыпу («хімія»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крымінальныя справы за агітацыю супраць рэфэрэндуму; абноўлены каранавірусны рэкорд. Найважнейшае за 11 лютагаЗатрыманьне ў Заслаўі
У Заслаўі 7 лютага на працоўным месцы на паркетнай фабрыцы «Косьвік» затрымалі Арцёма Глеба, паведамляе «Вясна».
Прычыны і абставіны затрыманьня пакуль невядомыя. Цяпер Арцём у ІЧУ на Акрэсьціна. У 2020 годзе яго затрымлівалі за ўдзел у менскіх пратэставых маршах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 лютага: затрымалі былога старэйшага памочніка пракурора Маскоўскага раёну Менску