Грышка:
Саўка, а ці ты бачыў тыя кадры?
Спартоўцы ў пакаянным жанры
Нібыта просяць прабачэньня,
Даруй мне, гэта проста трэш!
Саўка:
Грышка, а што яшчо цяпер ім дзелаць?
Палучшэ нада была бегаць,
Дык не прыйшлося б ізьвіняцца.
Прасьці мяня, но эта так.
Грышка:
Саўка, ты што, зусім не разумееш,
Што дзікасьць перайшла ўсе межы,
З маразму збудавалі вежы.
Даруй мне, гэта проста трэш!
Саўка:
Грышка, да што б ня выгналі з работы,
Я прапаю любую ноту
І буду дзелаць, што мне скажуць.
Прасьці мяня, но эта так.
Грышка:
Саўка, а што, адмовіцца ня можна?
Ты думаеш, так зробіць кожны
За вельмі рэдкім выключэньнем?
Даруй мне, гэта проста трэш!
Саўка:
Грышка, мы рэфярэндуму наўстрэчу
Ідзём, рассправіў горда плечы,
І серца ў нас гарыт, і печань!
Грышка:
Даруй мне, гэта проста трэш!