«Украінцы будуць супраціўляцца». У Кіеве прайшоў Марш адзінства за Ўкраіну — фотарэпартаж
Шэсьце пачалося ў парку Шаўчэнкі і прайшло да плошчы Незалежнасьці
Асноўная мэта акцыі - прыцягнуць дадатковую сусьветную ўвагу да Ўкраіны і агрэсіі Расеі
Арганізатары заклікаюць украінцаў забыцца пра палітычныя супярэчнасьці, аб’яднацца і выступіць супраць расейскай пагрозы
Удзельнікі маршу скандуюць «Украінцы будуць супраціўляцца»
Удзельнікі маршу трымалі ў руках плякаты з надпісамі Say NO to PUTIN, UKRAINIANS WILL RESIST, "Данецк - гэта Украіна" і іншыя.
Удзельнікі шэсьця скандавалі: «Слава Украіне! — Героям слава!», «Украіна перадусім!», «Крым — гэта Ўкраіна!»
Падчас выкананьня Дзяржаўнага гімна Ўкраіны на Майдане Незалежнасьці
Шэсьце завяршылася на плошчы Незалежнасьці