Першыя здымкі скарыстаныя для юстыроўкі аптычнай сыстэмы, таму на здымку HD 84406 аказаліся адразу 18 выяваў зоркі. Кожнае зь іх была зьнятая з выкарыстаньнем аднаго з 18 люстэркаў тэлескопа, зараз навукоўцам трэба будзе наладзіць нахіл люстэркаў так, каб мноства малюнкаў складаліся ў адну выразную фатаграфію.
Чакаецца, што настройка тэлескопа, у тым ліку каліброўка яго навуковых інструмэнтаў, прадоўжыцца каля пяці месяцаў, пасьля гэтага ён будзе гатовы да паўнавартаснай работы. «Джэймс Уэб» — адзін з самых амбіцыйных праектаў у сусьветнай касманаўтыцы. Апарат каштаваў NASA 10 мільярдаў даляраў. Ён распрацоўваўся і рыхтаваўся да запуску 25 год. Пры гэтым яго разьліковы тэрмін службы ад пяці з паловай да 10 год. Пасьля гэтага ў яго скончыцца паліва, што не дазволіць трымаць яго на патрэбнай для працы арбіце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фальсыфікатарам даюць квіткі на канцэрты расейскіх зорак». «Честные люди» расказалі, хто кіруе фальсыфікацыямі