Францускі тэлеканал Europe1 паведаміў са спасылкай на Елісэйскі палац, што размова працягвалася 1 гадзіну 40 хвілін.
Па словах крыніцы Agence France-Presse (AFP) у адміністрацыі францускага лідэра, «размова была прысьвечаная пэрспэктывам зьніжэньня напружанасьці ў крызысе вакол Украіны».
Макрон у размове з Пуціным заявіў, што «шчыры дыялёг несумяшчальны з эскаляцыяй» сытуацыі на расейска-ўкраінскай мяжы, паведаміла AFP са спасылкай на Елісэйскі Палац. Як перадае агенцтва, абодва лідэры падчас гутаркі таксама выказалі гатоўнасьць працягваць дыялёг аб прасоўваньні па выкананьні менскіх пагадненьняў. Таксама было дамоўлена працягваць абмеркаваньне па ўмовах для бясьпекі і стабільнасьці ў Эўропе.
12 лютага прэзыдэнт Расіі таксама правядзе тэлефонныя перамовы з амэрыканскім лідарам Джо Байдэнам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шэраг краінаў заклікалі сваіх грамадзян пакінуць Украіну «як найхутчэй» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў і Блінкен абмеркавалі сытуацыю вакол Украіны