Парлямэнт Латвіі прыняў закон аб кампэнсацыі ахвярам Галакосту. Згодна з дакумэнтам, габрэйская супольнасьць Латвіі з 2023 году на працягу дзесяці гадоў атрымае да 40 мільёнаў эўра.
Грошы будуць накіраваныя на кампэнсаваньне страчанай маёмасьці, сацыяльную і матэрыяльную дапамогу тым, хто перажыў Галакост, а таксама на фінансаваньне габрэйскіх школ, аднаўленьне будынкаў і культурныя праекты.
Рашэньне латвійскага парлямэнту прывітаў Дзярждэпартамэнт ЗША.
Да Другой сусьветнай вайны ў Латвіі жылі 95 тысяч габрэяў. Большасьць зь іх былі забітыя падчас акупацыі фашысцкай Нямеччынай. Цяпер габрэйская супольнасьць краіны налічвае дзевяць з паловай тысяч чалавек.
Перамовы аб кампэнсацыі латвійскім ахвярам Галакосту працягваліся з 2005 году. Апрача прадстаўнікоў Латвіі, у іх бралі ўдзел прадстаўнікі ЗША і Ізраілю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія падоўжыла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы зь Беларусьсю да 10 траўня