Інцыдэнт здарыўся на будоўлі станцыі трэцяй ліні менскага мэтро «Немаршанскі сад» па адрасе Кіжаватава, 80. Пра яго паведаміў канал @transport_minska.
У МНС Беларусі пацьвердзілі здарэньне. Паводле ведамства, цяпер работнікі МНС працуюць на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі мэтрапалітэна па вуліцы Кіжаватава. «Згодна з паведамленьнямі, чалавека засыпала грунтам», — піша МНС.
Пазьней начальнік упраўленьня Следчага камітэта па Менску Дзяніс Шаман, які таксама прыехаў на месца здарэньня, паведаміў, што пад грунтам загінуў адзін з рабочых.
Па факце здарэньня завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 303 КК Рб (парушэньне правілаў бясьпекі будаўнічых работ, якое пацягнула па неасьцярожнасьці гібель чалавека). Цяпер на месцы праводзяцца сьледчыя дзеяньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскім мэтро выявілі дым, рух цягнікоў на першай лініі спынілі