Паводле інфармацыі Мінздароўя, за мінулы дзень у Беларусі зафіксавалі 8 611 новых выпадкаў каранавірусу, памерлі 17 чалавек з пацьверджаным дыягназам COVID-19. Пры гэтым 1 444 чалавекі выпісалі з шпіталяў пасьля курсу лячэньня.
Агулам з пачатку пандэміі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравалі 814 262 чалавекі са станоўчым тэстам, зь іх ачунялі 800 239 пацыентаў. За ўвесь пэрыяд распаўсюджваньня COVID-19 на тэрыторыі Беларусі, паводле статыстыкі Мінздароўя, памер 6 221 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.
Афіцыйная статыстыка, якую падае Міністэрства аховы здароўя, неаднаразова крытыкавалася рознымі лекарамі. У прыватнасьці, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі Ўладзімер Мартаў ня верыць інфармацыі, якую дае Міністэрства аховы здароўя сёлета ў студзені-лютым.
Ён заявіў, што «афіцыйныя лічбы колькасьці хворых на COVID-19 увогуле нельга назваць статыстыкай», а істотнае заніжэньне сапраўднай колькасьці сьмяротных ахвяр вірусу заніжалася ад самага пачатку пандэміі, яшчэ ў першую хвалю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Доктар Мартаў: афіцыйныя лічбы колькасьці хворых на COVID-19 увогуле нельга назваць статыстыкайРаней Міністэрства здароўя памяняла правілы дыягностыкі, дазволіўшы ставіць дыягназ COVID пры наяўнасьці клінічных і рэнтген-дадзеных без абавязковага ПЦР-тэсту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі сталі прыцягваць студэнтаў і інтэрнаў для працы ў «чырвоных» зонах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тых, хто выжыў пасьля ШВЛ, памятаю ўсіх». Падкаст доктара Мартава пра каранавірус у Беларусі