Станцыя «Кастрычніцкая» часова закрытая для пасажыраў.
11 лютага ў тунэлі станцыі «Кастрычніцкая» выявілі дым, паведаміў менскі мэтрапалітэн.
Рух на Маскоўскай лініі часова спынены. На станцыі працуюць падразьдзяленьні МНС. Паводле апэратыўнай інфармацыі МНС у менскім мэтро тлела вэнтыляцыйная збойка. Пацярпелых няма, тленьне ліквідавалі ратаўнікі МНС.
А 9.09 менскі мэтрапалітэн паведаміў, што станцыя «Кастрычніцкая» адкрытая для пасажыраў, рух на першай лініі мэтро адноўлены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскім мэтро загінуў 26-гадовы мужчына