Паводле інфармацыі Міністэрства здароўя, за мінулыя суткі ў краіне зафіксавалі 8463 новыя выпадкі каранавірусу. Пры гэтым 1558 чалавек пакінулі лякарні, іх выпісалі пасьля курсу лячэньня.
Агулам з пачатку пандэміі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравалі 805 651 чалавека са станоўчым тэстам, 6204 пацыенты памерлі.
Афіцыйная статыстыка, якую падае Міністэрства аховы здароўя, неаднаразова крытыкавалася рознымі лекарамі. У прыватнасьці, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі Ўладзімер Мартаў ня верыць інфармацыі, якую дае Міністэрства аховы здароўя сёлета ў студзені-лютым.
Ён заявіў, што «афіцыйныя лічбы колькасьці хворых на COVID-19 увогуле нельга назваць статыстыкай», а істотнае заніжэньне сапраўднай колькасьці сьмяротных ахвяр вірусу заніжалася ад самага пачатку пандэміі, яшчэ ў першую хвалю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Доктар Мартаў: афіцыйныя лічбы колькасьці хворых на COVID-19 увогуле нельга назваць статыстыкайРаней Міністэрства здароўя памяняла правілы дыягностыкі, дазволіўшы ставіць дыягназ COVID пры наяўнасьці клінічных і рэнтген-дадзеных без абавязковага ПЦР-тэсту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі сталі прыцягваць студэнтаў і інтэрнаў для працы ў «чырвоных» зонах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тых, хто выжыў пасьля ШВЛ, памятаю ўсіх». Падкаст доктара Мартава пра каранавірус у Беларусі