Праваабаронцы адзначаюць, што 47-гадовы прадпрымальнік адкрыта выказваў сваю пазыцыю ў сацсетках, у тым ліку на старонках сваёй сеткі крамаў, крытыкуючы дзейную ўладу, а таксама публікаваў відэа з пратэстаў.
Бабчанку затрымалі ў ягонай краме супрацоўнікі АМАП у поўнай экіпіроўцы, на яго надзелі кайданкі, перадае Zerkalo. io. Як сьцьвярджаюць сілавікі, супраць бізнэсмэна ўзбуджаная крымінальная справа, артыкул не ўдакладняецца, але з паведамленьняў зразумела, што гаворка можа ісьці як мінімум аб распальваньні варожасьці. Прадпрымальнік зараз знаходзіцца ў ІЧУ.
Zerkalo. io піша, што Паўла Бабчанку пачалі цкаваць у праўладных тэлеграм-каналах са сьнежня 2021 года. У прэтэнзію яму ставіліся не толькі ягоныя выказваньні, але і тое, што прадпрымальнік жыве ў «двухпавярховым асабняку» і езьдзіць на адпачынак за мяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 лютага: штраф за сьцяг на фургоне; плюс тры гады за «парушэньне рэжыму»