Папа Рымскі Францішак заявіў, што вайна ва Ўкраіне была б «варʼяцтвам», і выказаў надзею, што напружанасьць у адносінах гэтай краіны з Расеяй можа быць пераадоленая шляхам шматбаковага дыялёгу.
Як паведамляе «Голас Амэрыкі», выступаючы на агульнай аўдыенцыі ў сераду, Францішак падзякаваў тым, хто ўзяў удзел у прапанаваным ім міжнародным дні малітвы за мір ва Ўкраіне 26 студзеня.
«Давайце працягнем маліць Бога аб міры, каб напружанасьць і пагрозы вайны былі пераадоленыя шляхам сурʼёзнага дыялёгу і каб перамовы ў Нармандзкім фармаце садзейнічалі дасягненьню гэтай мэты», — сказаў ён.
Удзельнікі Нармандзкага фармату — Расея, Украіна, Нямеччына і Францыя.
«І давайце ня будзем забывацца: вайна — гэта варʼяцтва», — дадаў пантыфік.