Праект «Крим.Реалії» паведаміў, што атрымаў 12 новых паведамленьняў з патрабаваньнем выдаліць матэрыялы, у асноўным пра прызыў у расейскае войска на акупаваным Крымскім паўвостраве.
Раскамнагляд лічыць, што гэтыя артыкулы, напісаныя ў 2019-2021 гадах, «зьмяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой у Расеі забаронены рашэньнем суду». Расейскае ведамства ўдакладніла, што «забаронены» матэрыял не прызнае вынікаў «крымскага рэфэрэндуму».
Раскамнагляд таксама расцэньвае камэнтар расейскага апазыцыянэра Гары Каспарава, які заклікаў неадкладна вярнуць анэксаваны Крым пад кантроль Украіны, як «заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радио Свобода» атрымала ад уладаў Расеі патрабаваньне выдаліць дзясяткі публікацыяў4 і 5 лютага Раскамнагляд накіраваў паведамленьне ў рэдакцыю «Крим.Реалії». Аднак рэдакцыя ня выдаліла матэрыялаў, пра якія ідзе гаворка, бо яны адпавядаюць рэдакцыйным стандартам.
Раскамнагляд таксама запатрабаваў выдаліць матэрыялы аб расьсьледаваньні ФБК з расейскай службы Радыё Свабода, тэлеканалу «Настоящее время», сайтаў «Сибирь.Реалии», «Север.Реалии», «Идель.Реалии» і іншых праектаў RFE/RL.
«Крим.Реалії» — крымскі праект украінскай службы Радыё Свабода, запушчаны ў сакавіку 2014 году, пасьля акупацыі Крымскага паўвострава Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нам што, ваяваць з блёкам NATO?». Пуцін незадаволены адказам Захаду на патрабаваньні Расеі