Сёньня ў Гомлі памерла гісторык і краязнаўца Валянціна Лебедзева, паведамляе «Гомельскі флагшток».
Яна шмат гадоў працавала выкладчыцай на катэдры гісторыі ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Скарыны. Валянціна Лебедзева – аўтарка манаграфіі пра рэвалюцыянэрку з Гомля Палуту Бадунову, арганізатарка Міжнародных навуковых Доўнараўскіх чытаньняў у Рэчыцы, сябра рэдакцыі Беларускай гістарычнай энцыкляпэдыі.
Сфэрай яе навуковых інтарэсаў была культура Беларусі, беларускі нацыянальны рух, гісторыя Гомля пачатку ХХ стагодзьдзя, жыцьцё і навуковая спадчына Мітрафана Доўнар-Запольскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як прыняцьце «самай дэмакратычнай Канстытуцыі» ў СССР прывяло да «Вялікага тэрору». Тлумачыць гісторык ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жаночы подпіс пад Актам незалежнасьці стаіць толькі ў беларусаў»