Як паведамляе расейскае агенцтва РИА Новости, прэм’ер Расеі Міхаіл Мішусьцін даручыў Міністэрству абароны і Міністэрству замежных спраў РФ правесьці перамовы і падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне аб супрацоўніцтве ў аказаньні гуманітарнай дапамогі Сырыі.
Паведамляецца, што ў праекце дакумэнту «рэгулююцца пытаньні, зьвязаныя з удзелам беларускага вайсковага кантынгенту сумесна з адпаведнымі падразьдзяленьнямі ўзброеных сілаў РФ у дзейнасьці па аказаньні гуманітарнай дапамогі на тэрыторыі Сырыйскай Арабскай Рэспублікі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія самалёты нанесьлі авіяўдар па аб’ектах праціўнікаў Асада ў сырыйскай правінцыі ІдлібПаводле праекту, «беларускі вайсковы кантынгент прыцягваецца да выкананьня мерапрыемстваў выключна ў гуманітарных мэтах па-за зонай баявых дзеяньняў».
Плянуецца, што ў Сырыю для выкананьня супольнай з расейцамі місіі будзе накіравана 200 беларускіх вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што яны з Пуціным распрацавалі апэрацыю АДКБ у Казахстане цягам гадзіны