Такое пытаньне абмяркоўвалася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па ўдасканаленьні структуры сыстэмы МНС Беларусі, паведамляе БелТА.
«Раней мы з вамі дамаўляліся (па-мойму, летась) аб тым, што структура МНС па вэртыкалі мае патрэбу ў рэфармаваньні. Я б сказаў, удасканаленьні. Як і любая іншая структура. У гэтым пляне нічога новага. Спыніцца мы проста ня можам», — сказаў Лукашэнка.
«Я хілю да таго, што ўсе супрацоўнікі МНС, асабліва пры цяперашнім міністры, хочуць быць сілавым блёкам. Сілавікі. Мы так іх і лічым. Але для таго, каб быць сілавіком, трэба цудоўна валодаць зброяй. Маё распараджэньне было, каб мы вызначылі ў МНС, якую частку мы будзем узбройваць: хто гэтыя хлопцы, дзяўчаты, якія там служаць, якія будуць насіць агнястрэльную зброю і будуць падрыхтаванымі выключна так, як я сказаў, яны сябе ўсюды праяўлялі», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Камэнданты для крэпасьці ў аблозе». Як пасьля жніўня 2020-га зьмянілася кіраўніцтва абласьцей і раёнаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «Белдзяржцырку» да Фэдэрацыі шахмат. Чым у Беларусі кіруюць сілавікі