Сёньня раніцай сваякі паехалі да яго дадому і пабачылі сьляды ператрусу — рэчы раскіданыя, на падлозе сьмецьце, няма ноўтбука і фотаапарата. На дзьвярах — у пакоі і на ўваходных — вісеў сьвежа прыклеены стыкер з напісаным нумарам тэлефона адваката.
Сваякі паведамілі, што суд будзе заўтра, напэўна, у судзе Фрунзэнскага раёну Менску.
Уладзь Грыдзін працаваў фотакарэспандэнтам Радыё Свабода, пакуль 29 жніўня 2020 году ўлады не пазбавілі акрэдытацыі яго і яшчэ траіх нашых журналістаў.
У верасьні 2020 году Уладзь Грыдзін быў затрыманы падчас выкананьня журналісцкіх абавязкаў і адседзеў 11 дзён на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шкада, не было фотаапарата, рабіў бы партрэты зьняволеных»: Як фотакарэспандэнты Грыдзін і Васюковіч адседзелі 11 сутакУладзь быў пераможцам і прызэрам конкурсу Belarus Press Photo, яго здымкі публікавалі сусьветныя агенцтвы і СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 яскравых фатаздымкаў Уладзя Грыдзіна, якога арыштавалі на 11 сутак за «несанкцыяваную акцыю»