Працэс пачнецца 7 лютага ў судзе Лідзкага раёну, паведамляе тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область». Пятру Будзько пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Будзько адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў. Завяршыў службу ў Карэлічах намесьнікам начальніка РАУС. У сьнежні 2020 году Пятра арыштавалі, агулам ён адбыў 32 дні арышту па артыкуле 23.34 КаАП за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».
«Пасьля падзей у Менску зразумеў, што ў краіне ня стала закону. Накрыла крыўда за дзяржаву. Пачаў выходзіць разам з гараджанамі на плошчу ў Іўі, патрабаваў ад уладаў і дэпутата аднаўленьня законнасьці, спыненьня насільля, прыцягненьня вінаватых да адказнасьці», — расказваў пазбаўлены званьня былы сілавік у інтэрвію газэце «Народная Воля» ў лютым 2021 году.
Будзько затрымалі 20 жніўня летась. Дома і на лецішчы ў яго правялі ператрусы, канфіскавалі тэхніку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволеная заснавальніца музэю ў Іўі абвясьціла галадоўку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнены крычаўскі міліцыянт зьехаў за мяжу, але працягвае судзіцца з МУС Беларусі