У лістах гаворыцца аб тым, што ранейшая рассылка з паведамленьнямі пра знаходжаньне беларускіх уліковых запісаў у рэгіёне з абмежаваным доступам, была памылковай. Здымак экрану аднаго з такіх лістоў публікуе Dev.by.
«Мы заўважылі праблему пры пацьвярджэньні вашага ўліковага запісу. Інфармацыя аб юрыдычнай асобе, зьвязаная з вашым уліковым запісам, цалкам адпавядае краіне з абмежаваным доступам або адной або некалькім краінам з зводнага кантрольнага сьпісу ўраду ЗША, санкцыйнага сьпісу іншага ўраду або сьпісу рэгіёнаў з абмежаваным доступам», — гаварылася ў папярэднім апавяшчэньні ад Apple, якое выклікала хваляваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія iOS-распрацоўнікі паведамляюць аб блякаваньні сваіх праграмаў кампаніяй Apple «з прычыны санкцыяў»Такім чынам, беларускія iOS-распрацоўнікі здолеюць аднавіць сваю працу над стварэньнем і ўдасканаленьнем гульняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыптабіржа iExchange пакідае Беларусь з прычыны заходніх санкцый