Як перадае агенцтва ТАСС, два расейскія бамбавікі Ту-22М3 выканалі патруляваньне ў паветранай прасторы Беларусі, працягласьць палёту склала каля чатырох гадзін. Пра гэта паведамілі журналістам у Міністэрстве абароны Расеі ў суботу.
«Два далёкія бамбавікі Ту-22М3 Паветрана-касьмічных сіл выканалі патруляваньне ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь», — адзначылі ў вайсковым ведамстве Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два расейскія бамбавікі далёкага дзеяньня каля чатырох гадзін патрулявалі паветраную прастору БеларусіЯк удакладнілі ў Мінабароны, усе пастаўленыя задачы былі выкананыя. «У ходзе палёту самалётаў далёкай авіяцыі былі адпрацаваны пытаньні вырашэньня сумесных задач з авіяцыяй і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь», — дадалі ў ведамстве.
Пасьля выкананьня пастаўленых задач расейскія далёкія бамбавікі вярнуліся на аэрадром базаваньня ў РФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баявыя самалёты Беларусі і Расеі зноў правялі сумесныя палёты ўздоўж заходняй мяжыУ пачатку сьнежня летась ў беларускім Міністэрстве абароны заявілі, што Беларусь і Расея ў 2022 годзе працягнуць выкананьне задач сумеснага баявога дзяжурства па СПА, а таксама патруляваньне паветраных межаў Саюзнай дзяржавы.
Такія палёты пачаліся восенью 2021 году. Раней пра іх інфармавала міністэрства абароны Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія ўлады патлумачылі, чаму прысылалі свае бамбавікі ў Беларусь і як гэта зьвязана зь міграцыйным крызісам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія ТУ-160 імітуюць скідваньне бомбаў у беларускім небе