Падчас інтэрвію з Лукашэнкам расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў пацікавіўся ў яго, колькі гадоў ён яшчэ будзе кіраўніком Беларусі. Відэа з фрагментам інтэрвію апублікаваў тэлеграм-канал «Пул першага».
Лукашэнка адказаў, што гэта залежыць ад сытуацыі ў краіне.
«Калі будзе цяжкая абстаноўка вакол Беларусі, ну як кшталту вайна, вайна... І яшчэ важней унутры — нас будуць як у 20-м годзе рваць — заўсёды будзе! Але калі ўсё будзе спакойна, як вы кажаце: „Хто, хто, хто?“. Вось ён „хто“ зьявіцца. Мы вызначымся.
Але паверце, я прэзыдэнт, не таму, што я вельмі хачу быць прэзыдэнтам. Ня дай бог табе патрапіць у гэтую сытуацыю. Калі ты залежыш ад акалічнасьцяў шматлікіх. Ты ну проста павязаны ўсім — сваёй краінай, якую ты ствараў з кімсьці рукамі сваімі, і іншае, іншае... Да дзяцей», — заявіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вайна будзе, але ў двух выпадках», — Лукашэнка выступіў з пасланьнем ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адзіны варыянт — застацца ў абодвух крэслах адразу». Ці патрэбны Лукашэнку канстытуцыйны рэфэрэндум