Увечары 3 лютага на прыватным падворку ў пасёлку Чырвоная Слабада 65-гадовы гаспадар дома спрабаваў перашкодзіць міліцыянтам затрымаць свайго 38-гадовага сына, які знаходзіцца ў вышуку як абвінавачаны па крымінальнай справе, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Паводле ведамства, 38-гадовы мужчына прыехаў наведаць бацьку. Пра гэта стала вядома апэратыўнікам, і яны вырашылі затрымаць мужчыну.
«Галава сям’і меў намер перашкодзіць супрацоўнікам: ударыў аднаго зь іх прыкладам паляўнічай стрэльбы і тройчы стрэліў», — паведамляе прэс-служба МУС.
Згодна з паведамленьнем, ніхто зь міліцыянтаў раненьняў не атрымаў. Мужчыну абяззброілі.
На бацьку і сына завялі крымінальную справу за гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра сьмерць Андрэя Зельцара, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карпянкоў пагражае страляць на зьнішчэньне. У якіх выпадках?