Лідэр тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Ібрагім аль-Хашэмі аль-Курашы забіты ў баі ў Сырыі амэрыканскім спэцназам у ноч на чацьвер. Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
«Уначы па маім указаньні ўзброеныя сілы ЗША ў паўночна-заходняй Сырыі пасьпяхова правялі контратэрарыстычную апэрацыю, каб абараніць амэрыканскі народ і нашых саюзьнікаў і зрабіць мір больш бясьпечным», — гаворыцца ў заяве прэзыдэнта. Там сказана, што ўсе амэрыканцы, якія ўдзельнічалі ў апэрацыі, вярнуліся дадому.
У заяве таксама адзначаецца, што далейшыя камэнтары, зьвязаныя з апэрацыяй, зьявяцца на працягу дня.
Раней, як адзначае Associated Press, Міністэрства абароны ЗША пацьвярджала інфармацыю пра рэйд у Сырыі, не называючы яго задачы. Агенцтва спасылаецца на відавочцаў сутыкненьня. Яны расказалі пра 13 забітых, у тым ліку шасьцярых дзяцей і чатырох жанчын. Сама апэрацыя доўжылася больш за дзьве гадзіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Казахстане завялі амаль сотню крымінальных справаў па скаргах пацярпелых ад дзеяньняў сілавікоў