«Я неяк сама выкарыстоўвала яго. Думаю, іншыя таксама выкарыстоўвалі яго. Мы перасталі карыстацца ім, таму што, думаю, яно паслала сыгнал, які мы не зьбіраліся пасылаць, а менавіта быццам мы ведаем, што [прэзыдэнт Расеі Ўладзімір] Пуцін прыняў рашэньне», — заявіла прэс-сакратар Джэн Псакі на брыфінгу ў сераду.
«У большасьці выпадкаў, калі я гаварыла пра гэта, мы казалі, што ён можа ўварвацца ў любы момант, — працягнула яна. — Гэта так. Але мы па-ранейшаму ня ведаем, ці прыняў ён рашэньне».
Рашэньне адмовіцца ад выкарыстаньня выразу «навіслая пагроза ўварваньня» было прынятае пасьля рознагалосьсяў, якія ўзьніклі паміж афіцыйнымі асобамі ЗША і Ўкраіны наконт таго, як лепш апісваць пагрозу з боку Расеі.
У той час як Байдэн і высокапастаўленыя амэрыканскія чыноўнікі папярэджваюць, што Пуцін можа ў любы момант аддаць загад войскам перайсьці мяжу, прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыменшыў пэрспэктывы немінучай вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інцыдэнт на беларуска-ўкраінскай мяжы: Менск заявіў «рашучы пратэст», Кіеў заклікаў не падыгрываць дэстабілізацыйным дзеяньням Расеі