Жыхарка Іўя Рэгіна Лавор, якую арыштавалі на 10 сутак за парушэньне рэжыму адбываньня «хатняй хіміі», абвясьціла галадоўку.
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы «Вясны» са спасылкай на мясцовы тэлеграм-канал. Стваральніцу і першую дырэктарку Івейскага музэю нацыянальных культур Рэгіну Лавор у верасьні мінулага года асудзілі на два гады «хатняй хіміі». Яе абвінавацілі ў абразе начальніка Івейскага РАУС і старшага інспэктара. На «хатняй хіміі» жанчына знаходзіцца зь 1 сьнежня 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У свой двор можа выходзіць толькі да 19 гадзін». Як адбывае «хатнюю хімію» стваральніца музэю ў Іўі