Сэнатарка Джын Шагін — старшыня падкамітэту міжнародных сувязяў Сэнату ў пытаньнях Эўропы і рэгіянальнага супрацоўніцтва ў бясьпецы — і амэрыканскі сэнатар Роджэр Уікер зрабілі заявы пасьля сваёй двухпартыйнай рэзалюцыі, у якой пацьвярджаюць падтрымку ЗША беларускаму прадэмакратычнаму руху. Рэзалюцыю аднагалосна прыняў Сэнат.
Дакумэнт заклікае да свабодных і справядлівых выбараў, пацьвярджае двухпартыйную падтрымку ў Сэнаце дэмакратычнага руху, свабодных СМІ і беларускага народу і асуджае акты транснацыянальных рэпрэсій Лукашэнкі. Суаўтарамі рэзалюцыі таксама выступілі сэнатары ЗША Бэн Кардын, Рон Джонсан, Рычард Дурбін, Роб Портман, Крыс Мэрфі, Тым Кейн, Крыс Ван Голен, Том Тыліс, Эд Маркі, Марка Рубіё і Біл Гэгерці.
«Аднадушная падтрымка ў Сэнаце нашай двухпартыйнай рэзалюцыі робіць Лукашэнку гучны пасыл з боку Злучаных Штатаў: мы назіраем, і гэтае ліхадзейства будзе мець наступствы», — сказала Шэйхін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка не баіцца страціць статус самастойнага палітыка?Яны таксама адзначыла, што «грубыя парушэньні правоў чалавека з боку Лукашэнкі, якія ўключаюць зьняволеньне больш за 1000 палітвязьняў, ня могуць абысьціся без рэакцыі з боку ЗША і сусьветнай супольнасьці. Яго небясьпечнае разгортваньне гібрыднай вайны і заахвочваньне эскаляцыі гвалту і агрэсіі Пуціна падрывае нашу глябальную стабільнасьць і нацыянальную бясьпеку нашых саюзьнікаў і партнэраў. Лукашэнку трэба прыцягнуць да адказнасьці, і ЗША і нашы саюзьнікі павінны быць да гэтага гатовыя».
Уікер пацьвердзіў, што «Сэнат Злучаных Штатаў выступае за свабоду ў Беларусі».
«Мы будзем працягваць пасылаць беспамылковае паведамленьне Лукашэнку, яго паплечнікам і яго заступніку Ўладзіміру Пуціну, што іх рэпрэсіўны рэжым — гэта шкода для свабоднай Эўропы. Сэнат будзе працягваць працаваць над прасоўваньнем свабодных і справядлівых выбараў, свабоднай прэсы і лепшай будучыні Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША: Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі захаваюцца, пакуль ня спыніцца бязьлітасны ўціск беларускага народуШагін і Ўікер зьяўляюцца сустаршынямі «Кокусу свабоднай Беларусі» ў Сэнаце ЗША, які самі стварылі ў жніўні 2021 году. Кокус уключае ў сябе двухпартыйную групу зь сямі іншых сэнатараў з мэтай адстойваньня дэмакратыі і свабодных ды справядлівых выбараў у Беларусі. Запуск кокусу адбыўся пасьля сустрэчы сэнатараў зь лідэркай беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай.
У мінулым месяцы Шагін і Ўікер з двухпартыйнай групай сэнатараў, якую ўзначаліла Шэйхін, зьвярнулася да Ўкраіны, пацьвердзіўшы падтрымку ЗША прадэмакратычным памкненьням і падтрымаўшы абарону ўкраінскага сувэрэнітэту ад расейскай агрэсіі. Раней сэнатарка Шагін узначаліла двухпартыйную дэлегацыю ва Ўсходняй Эўропе, у якую ўваходзілі Ўкраіна і Літва, сустрэлася зь Ціханоўскай, каб абмеркаваць усё большае парушэньне правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі.
У чэрвені 2021 году Шагін задавала Ціханоўскай пытаньні падчас слуханьняў у камітэце міжнародных сувязяў Сэнату аб палітыцы ЗША ў Беларусі. Летась сэнатарка напісала ў USA Today артыкул пра тое, чаму Захад павінен аб’яднацца, каб вырашыць палітычную сытуацыю ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждэп ЗША: «Мы ясна далі зразумець Беларусі, што калі зь яе тэрыторыі Расея нападзе на Ўкраіну, будзе рашучы адказ»