Натальля Хершэ спыніла галадоўку

Натальля Хершэ на судзе

Палітзьняволеная Натальля Хершэ спыніла галадоўку, якую распачала 30 студзеня.

Пра гэта паведамляе «Белсат» са спасылкай на брата Натальлі Генадзя, які атрымаў ад яе паведамленьне. «Канфлікт улагоджаны», — напісала Натальля.

Палітзьняволеная Натальля Хершэ распачала галадоўку 30 студзеня з прычыны ўмоваў утрыманьня. Пра пачатак галадоўкі яна паведаміла свайму брату.

Умовы, якія створаны для Натальлі Хершэ ў турме, брат назваў катаваньнямі:

«Цяпер у камэры Натальлі з 6 раніцы і да 22 гадзіны, да адбою, на максымальную гучнасьць уключаюць беларускае радыё. Яна ўвесь час у камэры, апроч прагулкі на гадзіну, і для яе гэтае радыё невыноснае. Натальля прасіла яго сьцішыць ці выключыць, але не атрымала станоўчага адказу», — расказаў брат.

У канцы верасьня 2021 году Натальлю Хершэ перавялі ў мужчынскую турму ў Магілёве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Катуюць беларускім радыё і холадам». Натальля Хершэ абвясьціла галадоўку ў магілёўскай турме
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новая амбасадарка Швайцарыі прыбудзе ў Менск у лютым і наведае Натальлю Хершэ ў турме