На таргі на аўкцыённай пляцоўцы «Белрэалізацыя» выставілі долю ў беларуска-багамскім таварыстве «Акватрайпл».
Даўжніком, які валодае гэтым лотам, значыцца кампанія «Трайпл», яе сузаснавальнік — бізнэсовец Юры Чыж, піша Zerkalo.io.
«Акватрайпл» займаецца вытворчасьцю мінэральных водаў і іншых безалькагольных напояў. На таргі выставілі долю ў кампаніі ў памеры 65 працэнтаў. Пачатковая цана лота — 3 мільёны 844 тысячы рублёў.
Уласьнік гэтай маёмасьці — кампанія «Трайпл», якая належыць апальнаму бізнэсоўцу Юрыю Чыжу. Раней ён быў набліжаным да Лукашэнкі, аднак пазьней да яго ўзьніклі пытаньні з боку сілавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што стала з імпэрыяй Юрыя ЧыжаУ Эканамічным судзе Менску на 30 чэрвеня заплянавалі чарговае паседжаньне ў справе аб эканамічнай неплатаздольнасьці кампаніі «Трайпл». Інфармацыя пра гэта зьявілася ў раскладзе суду. На пасяджэньні зьбіраюцца разгледзець справаздачу антыкрызіснага кіраўніка аб санацыі (аздараўленьні, якое можа дапамагчы пазьбегнуць банкруцтва).
Летась у ліпені кампанію праз суд прызналі эканамічна неплатаздольнай і прынялі рашэньне аб яе санацыі. Гэта стала магчымым пасьля таго, як правялі фінансава-эканамічную экспэртызу кампаніі.
Юры Чыж, некалі набліжаны да Лукашэнкі самы ўплывовы бізнэсовец у Беларусі, знаходзіцца пад вартай з 15 сакавіка 2021 году. Яго затрымалі пасьля вяртаньня з Масквы. Разам з Чыжом затрымалі кіраўнікоў некалькіх кампаній — тых, што засталіся ў бізнэсоўца пасьля разгрому ягонай імпэрыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: Бізнэсоўцу Чыжу выставілі абвінавачаньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволены бізнэсовец Чыж прызнаў доўг колішняму кампаньёну і разьлічыўся ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дасьледаваньне ByPol: Лукашэнку «падарылі» 31 адзінку эксклюзіўнай тэхнікі на мільёны даляраў