Спадарожнік Maxar зрабіў здымкі лягеру расейскіх вайскоўцаў пад Берасьцем.
Здымкі датаваныя 22 студзеня.
Расейскія вайскоўцы разьмясьціліся на палігоне «Берасьцейскі». Вучэньні працягнуцца 10 дзён, пасьля чаго расейскія войскі павінны пакінуць Беларусь.
З афіцыйных паведамленьняў вядома, што расейскія войскі ў Беларусі разьмесьцяцца на шэрагу палігонаў ля межаў Беларусі з Украінай, Польшчай і Літвой. Гэта Обуз-Лясноўскі, Берасьцейскі, Гожаскі, Асіповіцкі і Даманаўскі палігоны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тыдзень да пачатку вучэньняў. Дзе ў Беларусі заўважылі расейскія войскі. МАПАГрупа расейскіх экспэртаў Conflict Intelligence Team, якія займаецца дасьледаваньнямі ўзброеных канфліктаў, апублікавала агляд прыбыцьця расейскіх войскаў у Беларусь. У ім сьцьвярджаецца, што войскі разьмяшчаюцца ня толькі на тэрыторыі прызначаных для вучэньняў палігонаў, а, акрамя авіяцыі і сыстэм супрацьпаветранай абароны, у Беларусь прывезьлі таксама наступальную зброю. Conflict Intelligence Team згадвае, у прыватнасьці, расейскія рэактыўныя сыстэмы залпавага агню «Ўраган», заўважаныя ля Рэчыцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскіх кантрактнікаў звозяць у Беларусь. Што кажа заснавальнік Conflict Intelligence Team. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На нас напалі — адпомсьцім ворагам!» Як можа пачацца вайна, у якую ўцягнуць і Беларусь