Разумныя птушкі становяцца найноўшай зброяй у вайне супраць вулічнага сьмецьця ў швэдзкім горадзе Сёдэртэлье, піша брытанская газэта The Guardian.
Так горад рэалізуе кампанію скарачэньня выдаткаў.
Дзікія птушкі выконваюць гэтую задачу за невялікую порцыю корму, якую гарадзкія службы зьмяшчаюць у адмысловую машыну, распрацаваную мясцовым стартапам.
«Дзікія птушкі бяруць удзел у гэтым на добраахвотнай аснове», — сказаў Крыстыян Гюнтэр-Гансэн, заснавальнік Corvid Cleaning, кампаніі, якая распрацавала гэты мэтад.
Фонд Keep Sweden Tidy Foundation паведамляе, што кожны год на вуліцах Швэцыі застаецца больш за 1 мільярд акуркаў, што складае 62% усяго сьмецьця. Сёдэртэлье выдаткоўвае амаль 2 мільёны даляраў на прыбіраньне вуліц. Паводле ацэнак Гюнтэра-Гансэна, ягоны мэтад можа зэканоміць ня менш за 75% выдаткаў, зьвязаных з прыбіраньнем недакуркаў у горадзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да аховы ўчасткаў на рэфэрэндуме прыцягнуць «дружыньнікаў»