Ва ўмовах ціску, які аказваецца ўладамі Беларусі на грамадзянскую супольнасьць і іншадумцаў, заплянаваны рэфэрэндум аб зьмене Канстытуцыі краіны нельга будзе лічыць выказваньнем свабоднай волі беларусаў.
Гэта вынікае з сумеснай заявы кіраўніка дэлегацыі Эўрапарлямэнту па адносінах зь Беларусьсю Робэрта Бедраня і пастаяннага дакладчыка Эўрапарлямэнту па Беларусі Пятраса Аўштравічуса, паведамляе DW.
Падставай для заявы сталі апошнія зьвесткі беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна», паводле якіх колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі ў студзені 2022 году перавысіла 1000 чалавек.
Эўрапейскія палітыкі назвалі гэтую лічбу «зласьлівым рубяжом», зьвярнуўшы ўвагу на «жахлівыя ўмовы ўтрыманьня пад вартай» і шматлікія выпадкі катаваньняў і жорсткага абыходжаньня са зьняволенымі.