Сёньня ўначы быў затрыманы Анатоль Латушка, стрыечны брат кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Паўла Латушкі.
Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», адзначаючы, што разам зь ім затрыманыя дзьве жанчыны. Усім ставяць у віну хуліганства — за маляваньне «Пагоні» праз шаблёны.
На мінулым тыдні стала вядома, што на дачку Паўла Латушкі, Яну Латушку, завялі крымінальную справу і арыштавалі яе кватэру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На дачку Паўла Латушкі завялі крымінальную справу, арыштавалі кватэру