Аб гэтым паведамляецца на сайце МУС Чачні.
Рашэньне аб арышце суд прыняў у рамках крымінальнай справы паводле артыкула аб публічных закліках да тэрарызму. Ібрагім Янгулбаеў знаходзіцца ў фэдэральным вышуку.
20 студзеня невядомыя, якія прадставіліся супрацоўнікамі паліцыі, уварваліся ў кватэру судзьдзі Вярхоўнага суду Чачні ў адстаўцы Сайдзі Янгулбаева ў Ніжнім Ноўгарадзе. Між сабой нападнікі гаварылі па-чачэнску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кадыраў паставіў на мяне нагу і загадаў зьлізаць кроў з падлогі». Браты Янгулбаевы, чыю маці выкралі, — пра катаваньні ў ЧачніЯны паказалі пастанову аб прыводзе Сайдзі Янгулбаева і яго жонкі Зарэмы Мусаевай у якасьці сьведак у крымінальнай справе аб махлярстве. Сайдзі ў выніку не кранулі, бо ён мае судзейскую недатыкальнасьць, але яго жонку павезьлі невядома куды.
Толькі празь нейкі час Зарэма Мусаева знайшлася ў Грозным. Яе арыштавалі на 15 сутак нібыта за напад на паліцыянта.
Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў абвінавачвае сям’ю Янгулбаевых у датычнасьці да тэлеграм-каналу «1adat», дзе крытыкуюць выкраданьні людзей і катаваньні ў Чачні. «Гэтую сямейку чакае месца ці ў турме, ці пад зямлёй», — напісаў Кадыраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар РФ у ЗША назваў заклік спыніць выкраданьні ў Чачні «ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы»