Пра гэта пішуць Reuters і Financial Times.
Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі Джо Байдэна расказаў, што ў сьпіс уключаныя фізычныя асобы, якія «ўваходзяць у блізкае кола Крамля або блізкія да яго, а таксама адыгрываюць ролю ў прыняцьці ўладамі Расеі рашэньняў або як мінімум удзельнічаюць у дэстабілізуючых дзеяньнях Крамля». Гэта могуць быць чыноўнікі, вышэйшыя службовыя асобы і чальцы рады дырэктараў дзяржаўных кампаній.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца Эўракамісіі дапусьціла адключэньне Расеі ад SWIFT і санкцыі супраць «Паўночнага патоку – 2»Па словах крыніцы, гэтыя санкцыі «адрэжуць іх ад міжнароднай фінансавай сыстэмы і прывядуць да таго, што іх сямейнікі больш ня змогуць карыстацца прывілеем захоўваць свае грошы на Захадзе і паступаць у элітныя заходнія ўнівэрсытэты».
Пэрсанальныя санкцыі прапануецца прыняць на дадатак да абмежаваньняў супраць банкаўскага і энэргетычнага сэктараў Расеі.
У МЗС Вялікай Брытаніі раней абвясьцілі, што плянуецца ўнесьці папраўкі ў законы, якія дазволяць уводзіць санкцыі супраць расейскіх банкаў, энэргетычных кампаній і «алігархаў, блізкіх да Крамля», у сувязі з пагрозай расейскага збройнага ўварваньня ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO заклікала Эўропу пазбавіцца энэргазалежнасьці ад Масквы, Вялікая Брытанія пагражае канфіскацыяй актываў расейскіх алігархаўПрэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў назваў «трывожнай», «ня толькі для нас, для нашых кампаній», гэтую заяву, якая «дэманструе немалую непрадказальнасьць Лёндану». Ён заявіў, што «гаворка ідзе пра непрыкрытую атаку на бізнэс», і прыгразіў рэакцыяй у адказ у выпадку, калі Лёндан зробіць такія захады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў адмаўляе, што Расея плянуе напасьці на Ўкраіну