Пры гэтым колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску раней на патрабаваньне МЗС была рэзка скарочаная. Такія ж патрабаваньні да штату амбасады ЗША ў Маскве раней выказвалі ў расейскім МЗС.
Калі адбудзецца скарачэньне супрацоўнікаў амбасады, якія маюць беларускае грамадзянства, фактычна ня будзе магчымасьці нармальнага функцыянаваньня і аховы дыпляматычнага прадстаўніцтва ЗША. У сувязі з чым не выключаецца магчымасьць яго закрыцьця.
Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар у Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША і атрымала наступны адказ ад прэсавага прадстаўніка:
«Пасольства ЗША ў Менску застаецца адкрытым і выконвае дыпляматычныя і консульскія функцыі ў падтрымку амэрыканскіх грамадзян. Ад чэрвеня 2021 году беларускія ўлады неаднаразова рабілі захады, каб пагоршыць кадравы склад пасольства ЗША ў Менску і абцяжарыць правядзеньне яго працы. Мы ўдзельнічаем у дыскусіях зь беларускім Міністэрствам замежных спраў, каб гарантаваць працяг бясьпечнай працы пасольства ЗША ў Менску».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі абавязалі закрыць у Менску Амэрыканскі цэнтар і офіс USAID. Што гэтыя ўстановы рабілі для беларусаў?16 сьнежня Офіс Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) у Беларусі цалкам спыніў сваю працу на патрабаваньне ўладаў.
Прызначаную амбасадарку ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр летась не дапусьцілі ў Беларусь. Цяпер яна працуе зь Вільні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадарка ЗША пажадала беларусам у 2022 вызваленьня палітвязьняў і вяртаньня выгнанцаў на радзіму