Парадак правядзеньня цэнтралізаванага іспыту зацьвердзіць Міністэрства адукацыі.
Пашыраецца сфэра прымяненьня мэтавай падрыхтоўкі для арганізацый, разьмешчаных ня толькі ў малых паселішчах і на забруджаных тэрыторыях, але і ў іншых паселішчах, прадугледжваецца функцыянаваньне на ўзроўні прафэсійна-тэхнічнай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі каледжаў, на ўзроўні вышэйшай адукацыі — унівэрсытэтаў, акадэмій і інстытутаў.
Дыстанцыйнае навучаньне ў Кодэксе замацоўваецца як самастойная форма атрыманьня адукацыі, будзе магчымасьць рэалізацыі адукацыйных праграм з дапамогай сеткавай формы ўзаемадзеяньня паміж установамі адукацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працуем на карысьць беларускай студэнцкай рэвалюцыі». ЗБС расказвае, дзе шукаць дапамогі рэпрэсаваным студэнтам і выкладчыкамПа асобных тэхнічных і мэдычных спэцыяльнасьцях уводзіцца спэцыяльная вышэйшая адукацыя.
У новым Кодэксе прапісаны новы від дадатковай адукацыі — адораных дзяцей і моладзі на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, прапануюцца таксама іншыя нормы, якія прадугледжваюць удакладненьне і пераразьмеркаваньне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў па кіраваньні ў сфэры адукацыі.
У Беларусі прадугледжваюцца клясы спартова-пэдагагічнай і вайскова-патрыятычнай накіраванасьці, даюцца льготы дзецям вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлі) або якія сталі інвалідамі пры выкананьні службовых абавязкаў, асобам, якія здалі Адзіны дзяржаўны іспыт у Расеі (пры паступленьні на платную форму навучаньня).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад БРСМ да палітычнай эміграцыі. Гісторыя 21-гадовай беларускі