Каранавірус нікуды ня сыдзе, ён стане клясычным сэзонным вірусам, — заявіў у эфіры СТБ распавёў міністар аховы здароўя Беларусі Дзьмітрый Піневіч. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
«Некаторыя эпідэміёлягі гавораць пра тое, што штам зь лягчэйшым распаўсюджваньнем заяўляецца апошнім, але, зьвярніце ўвагу, за гэтыя два гады гарызонт плянаваньня нават вялікіх спэцыялістаў не складаў больш за два месяцы. У любым выпадку я думаю, што мы на парозе таго, што каранавірус нікуды ня сыдзе, але ён стане клясычным сэзонным вірусам, які нас з вамі заўсёды сустракае восеньню і вясной», — адзначыў Піневіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2387 выпадкаў. Мінздароўя зноў заявіла пра рэкордны прырост хворых на COVID-19 за дзень ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 4 фактары, якія павялічваюць шанцы на зацяжны COVID-19