Вайскоўцы Паўднёвай Карэі заявілі, што паўночнакарэйскую ракету запусьцілі пад стромкім вуглом з паўночнай правінцыі Джаганг — ракета праляцела 800 кілямэтраў і дасягнула максымальнай вышыні каля 2000 кілямэтраў, піша Голас Амэрыкі.
Урад Японіі, які таксама адсочвае запускі з тэрыторыі Паўночнай Карэі, прывёў аналягічныя лічбы, дадаўшы, што ракета ляцела каля 30 хвілін.
Статыстычныя дадзеныя паказваюць на так званую «паднятую траекторыю», якая можа дазволіць Паўночнай Карэі выпрабаваць ракеты большай далёкасьці, не аблятаючы сваіх суседзяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўночная Карэя запусьціла ў мора балістычную ракетуМногія абаронныя аналітыкі заявілі, што ў выпрабаваньні, магчыма, удзельнічала ракета, падобная на Hwasong-12, якая мае далёкасьць 4500 кілямэтраў. Гэтак мяркуе Мэліса Ханхэм з Стэнфардзкага цэнтру міжнароднай бясьпекі і супрацоўніцтва.
Звычайна Паўночная Карэя не абвяшчае запуск, толькі на наступную раніцу дзяржаўныя газэты пішуць пра гэта.
Калі статыстычная інфармацыя пра палёт пацьвердзіцца, гэта будзе самая далёкая ракета, выпрабаваная Паўночнай Карэяй з 2017 году, калі яна запусьціла дзьве міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты падчас піку напружанасьці паміж лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам і былым прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Паўночная Карэя яшчэ ніколі не запускала столькі ракет за адзін месяц, як у студзені 2022. Дадзены запуск быў ужо 11-м.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кім Чэн Ын сачыў за запускам гіпэргукавой ракеты ў КНДР, — дзяржаўныя СМІ