Як звальняюць мэдыкаў паводле сьпісаў спэцслужбаў

Your browser doesn’t support HTML5

Які маштаб палітычна матываваных звальненьняў мэдыкаў у Беларусі? Ці ёсьць у кіраўніцтва мэдустановаў магчымасьць адстаяць сваіх супрацоўнікаў? Што страчвае беларуская мэдыцына ў сувязі з ад'ездам і звальненьнем мэдыкаў?
У эфіры Свабоды Premium звальненьні мэдыкаў абмяркоўваюць анколяг Надзея Пятроўская, былая загадчыца аддзяленьнем РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі, гастраэнтэроляг і эндаскапіст Лідзія Тарасенка, каардынатарка Фонду мэдычнай салідарнасьці, былая кіраўніца аднаго з прыватных мэдычных цэнтраў у Беларусі, а таксама імуноляг і алерголяг Ганна Барушка, якая раней выкладала ў Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі, былая зьняволеная турмаў у Жодзіна і на Акэсьціна.