У заяве, зробленай з нагоды таго, што колькасьць палітвязьняў у Беларусі дасягнула 1000 чалавек, Стана адзначыў:
«Гэтая ганебная вяха адлюстроўвае працяглыя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць яго ўласнага насельніцтва. Акрамя таго, многія тысячы дэманстрантаў уцяклі з краіны, каб пазьбегнуць перасьледу».
Прэсавы прадстаўнік замежнапалітычнай службы Эўразьвязу дадаў:
«У сёньняшняй Беларусі прастора для дэмакратычнай палітычнай апазыцыі і свабоднай і незалежнай дзейнасьці СМІ рэзка закрытая. Рэжым Лукашэнкі працягвае затрымліваць і саджаць людзей у жудасныя ўмовы, падвяргаючы іх жорсткаму абыходжаньню і катаваньням і асуджаючы іх на доўгія тэрміны зьняволеньня на палітычных працэсах, якія праходзяць у закрытым рэжыме. Юрыдычна абараняць палітвязьняў стала небясьпечна, бо больш за 40 адвакатаў, як паведамлялася, пазбавілі ліцэнзіі».
У канцы сваёй заявы Пэтэр Стана сьцьвердзіў, што ЭЗ будзе надалей працаваць, каб дамагчыся справядлівасьці для ахвяр рэпрэсій і прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у рэпрэсіях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі больш за 1000 палітвязьняў