«У мэтах прафіляктыкі рызыкаў, зьвязаных з распаўсюджваньнем каранавіруснай інфэкцыі, неабходна выключыць выкарыстаньне ў кабінах для галасаваньня пярэдняй шторкі, забясьпечыўшы пры гэтым таямніцу волевыяўленьня ўдзельнікаў рэфэрэндуму», — гаворыцца ў мэтадычным дапаможніку для ўчастковых камісій па рэфэрэндуме.
Такую ж меру ЦВК увёў падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Тагачасная старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла: прыбраць фіранкі з кабінак неабходна, каб «у гэтых замкнёных прасторах не стваралася шкоднае эпідэміялягічнае асяродзьдзе».
Падчас выбараў 2020 году дэмакратычныя сілы заклікалі беларусаў фатаграфаваць бюлетэні і дасылаць плятформе «Голас», каб правесьці незалежны падлік галасоў.
На сёлетнім рэфэрэндуме апазыцыя таксама заклікала ісьці на выбарчыя ўчасткі, галасаваць супраць абодвух варыянтаў і фатаграфаваць бюлетэнь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апазыцыйныя сілы заклікалі беларусаў рабіць несапраўднымі бюлетэні на рэфэрэндуме. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Офіс Ціханоўскай, Каардынацыйная рада і НАК зрабілі заяву наконт рэфэрэндуму