31 студзеня Рада ICAO правядзе пасяджэньне, на якім абмяркуе даклад арганізацыі аб інцыдэнце, зьвязаным з захопам самалёта Ryanair у Беларусі.
У лісьце Сьвятлана Ціханоўская:
- расказала, што інцыдэнт быў наўмыснай, загадзя сплянаванай апэрацыяй па арышце апанэнта, а прадстаўнікі рэжыму з самага пачатку давалі ілжывую інфармацыю пра тое, што адбылося.
«Сытуацыя найпаўнейшага грэбаваньня чалавечымі жыцьцямі і непавагі да правіл, зь якой сутыкнуліся экіпаж і пасажыры на борце рэйса, шакавала сьвет. Але для беларусаў такое грэбаваньне ня дзіўна. Мы зазнавалі такое абыходжаньне да, падчас і пасьля інцыдэнту, прычым у нацыянальным маштабе», — пракамэнтавала ў лісьце Ціханоўская;
- заклікала ICAO падтрымаць пазыцыю аб тым, што ўтойваньне рэжымам фактаў — наўмысная перашкода расьсьледаваньню, якое вядзе ICAO.
«Рэжым не спрабаваў крытычна ацаніць гэтую падзею, супакоіць пасажыраў ці папрасіць прабачэньня за стрэс і нязручнасьці перад экіпажам і кампаніяй Ryanair. Сутыкнуўшыся са шквалам крытыкі, ён не спрабаваў аналізаваць сыстэмныя неадпаведнасьці і прапаноўваць паляпшэньні, каб прадухіліць падобныя сытуацыі ў будучыні.
Наадварот, афіцыйныя асобы ад самага пачатку абралі даць ілжывую інфармацыю, паспрабавалі адцягнуць увагу ад адказнасьці рэжыму, ачарніць пілётаў рэйса і высьмеяць рэакцыю міжнароднай супольнасьці», — адзначыла Ціханоўская;
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ICAO не праявіць пасьлядоўнасьці, то іншыя дыктатары пачнуць захопліваць самалёты рэгулярна», — Франак Вячорка- зьвярнула ўвагу, што ў ЗША прад’явілі абвінаваўчае заключэньне супраць кіраўніцтва «Белаэранавігацыі» і двух супрацоўнікаў службы дзяржбясьпекі ў сувязі са змовай з мэтай зьдзяйсьненьня пірацкага захопу паветранага судна, што паставіла пад небясьпеку чатырох грамадзян ЗША, якія знаходзіліся на ім;
- заклікала прыкласьці да справаздачы паказаньні, якія прадставіў польскім уладам Алег Галегаў — авіядыспэтчар, які знаходзіўся ў дыспэтчарскай падчас апэрацыі па прымусовай пасадцы самалёта Ryanair;
- заклікала накіраваць даклад старшыні Рады бясьпекі ААН, бо гэты інцыдэнт стаў пагрозай міжнароднаму міру і бясьпецы.
«Захоп самалёта Ryanair не павінен стаць прэцэдэнтам. Ніхто ня мае права прымусова зьмяняць рэйсы з палітычных матываў, а тым больш ставіць пад пагрозу бясьпеку пасажыраў і экіпажа».
- прапанавала прадставіць даклад ICAO ў публічны доступ і абмеркаваць яе ліст на паседжаньні Рады ICAO 31 студзеня, а таксама зрабіць усё, каб гэты даклад паклаў пачатак усебаковаму і поўнаму расьсьледаваньню факту захопу самалёта.