Нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights паведаміла, што нямецкая фармацэўтычная кампанія Queisser Pharma спыніла рэкляму на дзяржаўнай беларускай тэлевізіі.
«Вялікі дзякуй усім 58 000 чалавек, якія падпісалі нашу пэтыцыю! Queisser Pharma больш ня будзе рэклямавацца на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі», — адзначылі праваабаронцы.
Queisser Pharma — буйная нямецкая фармацэўтычная кампанія, прадстаўленая больш як у 50 краінах сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанская кампанія прыпыніла рэкляму на БТ пасьля акцыі беларускай дыяспары