Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра чарговыя заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт важнасьці беларускай мовы для беларусаў.
Грышка:
Недзе на белым сьвеце,
Дзе паралельны сьвет,
Мову сваю ня ведаў
Першы прэзыдэнт.
Саўка:
Праўды тут нет ні слова!
Нет, не сагласен я.
Помніў ён, што ёсьць мова
Беларуская.
Разам:
Ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля,
Мова беларуская.
Грышка:
Ён зачыняў саюзы
І ТБМ забіў.
Усё, што па-беларуску,
Проста агнём паліў.
Саўка:
Но ў глубіне сазнанья,
Вас увяраю я,
Мова ў яго асталась
Беларуская.
Грышка:
Усё пазабаранялі —
«Будзьму», ліцэй і ПЭН.
Большасьць павыганялі,
Рэшта зайшла ў дзэн.
Саўка:
Но вот нядаўна снова,
Хачу замеціць я,
Вспомніў он, што есьць мова
Беларуская.